Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МУС Беларусі праводзіць вучэнні па разгоне масавых беспарадкаў ва ўмовах надзвычайнага становішча

24.11.2026 13:39
Да вучэнняў прыцягнулі ўнутраныя войскі, супрацоўнікаў міліцыі, прадстаўнікоў іншых сілавых ведамстваў і дзяржаўных органаў.
    .
Міністр УС Беларусі Іван Кубракоў.t.me/minobl_uvd

У Беларусі 24 лістапада пачаліся камандна-штабныя вучэнні МУС, падчас якіх сілавікі будуць адпрацоўваць дзеянні ў выпадку масавых беспарадкаў, рэзкага абвастрэння аператыўнай абстаноўкі і ўвядзення надзвычайнага становішча. Паводле паведамлення Reform.news, вучэнні працягнуцца да 27 лістапада.

Вучэнні праходзяць пад кіраўніцтвам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. У іх таксама ўдзельнічае дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфовіч.

У МУС заявілі, што маюць намер праверыць гатоўнасць кіраўніцтва ведамства да працы ў «асаблівых сітуацыях», а таксама адпрацаваць алгарытмы прыняцця рашэнняў і ўзаемадзеяння паміж рознымі структурамі.

Да вучэнняў прыцягнулі ўнутраныя войскі, супрацоўнікаў міліцыі, прадстаўнікоў іншых сілавых ведамстваў і дзяржаўных органаў. Прадугледжаная тэарэтычная і практычная часткі.

Падчас трэніровак сілавікі рэжыму Лукашэнкі будуць адпрацоўваць кіраванне дзеяннямі розных ведамстваў пры падаўленні масавых беспарадкаў ва ўмовах надзвычайнага становішча.

эж