Еўрапейскі Саюз расчараваны правалам перамоваў, якія адбыліся ў рамках 31-й Канферэнцыі ААН па змяненні клімату (COP31) ў Турцыі.
- Еўрапейскі Саюз не падтрымаў канчатковага праекта, таму што інтарэсы нешматлікіх заблакавалі амбіцыі, неабходныя большасці, – заявіла прэс-сакратар Еўракамісіі Анна-Кайса Ітконен.
Яна дадала, што на ЕС прыпадае 6 працэнтаў сусветных выкідаў парніковых газаў, таму так важна ўзаемадзейнічаць з краінамі, на якія прыпадаюць астатнія 94 працэнты сусветных выкідаў.
Перамовы ААН па клімаце праваліліся, калі ЕС і іншыя бакі адхілілі канчатковы праект пагаднення, прадстаўлены Турцыяй і Аўстраліяй, палічыўшы яго занадта слабым для эфектыўнай барацьбы з глабальным пацяпленнем.
Назіральнікі, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, адзначылі, што Саудаўская Аравія і іншыя буйныя краіны-вытворцы нафты падчас перамоваў рашуча настойвалі на праекце дакумента, які б не ўтрымліваў прамых згадак пра выкапнёвае паліва.
Апошні раз на перамовах ААН па клімаце не ўдалося прыняць пагаднення, прымальнага для ўсіх бакоў, у 2009 годзе ў Капенгагене.
Канферэнцыі ААН па змяненні клімату (COP) з'яўляецца асноўнай платформай, праз якую краіны каардынуюць свае дзеянні па абмежаванні глабальнага пацяплення. Саміты праводзяцца штогод.
IAR/аз