IT-спецыяліст і стваральнік платформы «Голас» Павел Лібер распавёў пра запуск праекта «Раёнка», які дапаможа жыхарам Беларусі, асабліва з невялікіх населеных пунктаў, атрымаць медыцынскія кансультацыі онлайн. Пра ініцыятыву Павел Лібер паведаміў у сваім Facebook.
Праект аб’яднаў арганізацыі «Свае»/«Тры сланы», Аб'яднаны пераходны кабінет, «Белыя халаты» і «Здароўе». Ягоная ідэя — стварыць мост паміж беларускай дыяспарай і людзьмі ў краіне: ахвяраванні ад тых, хто знаходзіцца ў бяспецы, будуць аплачваць кансультацыі для людзей, якія не маюць доступу да медыцынскай дапамогі.
Заяўкі на дапамогу будуць правяраць, а кансультацыі аплачваць з донарскіх сродкаў. На першым этапе каманда плануе сабраць 3 тысячы еўра на 100 кансультацый. Кожная каштуе 30 еўра: 25 атрымае лекар, яшчэ 5 еўра пойдуць на падтрымку платформы і каманды.
эж