Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Малдова да канца студзеня распрацуе план далучэння да санкцый ЕС супраць Беларусі і Расіі

24.11.2026 16:03
Далучэнне да санкцый ЕС — частка абавязацельстваў Малдовы ў рамках перамоваў аб уступленні ў Еўрасаюз.
  ()
Сцяг Малдовы (ілюстрацыя)Фота: Беларуская служба Польскага радыё

Малдова да канца студзеня 2027 года плануе распрацаваць дарожную карту для далучэння да сектаральных санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі. Пра гэта 24 лістапада паведаміла Міністэрства замежных спраў Малдовы.

Рашэнне прыняла Міжведамасная назіральная рада на чале з прэм’ер-міністрам Васіле Тофанам. Дзяржаўныя органы павінны падрыхтаваць заканадаўчую базу і механізмы для рэалізацыі санкцый, а таксама ацаніць іх магчымыя эканамічныя і сацыяльныя наступствы.

План прадугледжвае вызначэнне ўразлівасці Малдовы, мер для змякчэння наступстваў абмежаванняў, кансультацыі з прадстаўнікамі закранутых сектараў эканомікі і распрацоўку рэкамендацый для бізнесу.

Далучэнне да санкцый ЕС — частка абавязацельстваў Малдовы ў рамках перамоваў аб уступленні ў Еўрасаюз.

reform.news/эж