Беларуская Служба

Мінчукі пачалі збор подпісаў супраць «Табакерак» у сталіцы

05.08.2019 16:27
Петыцыя з’явілася 2 ліпеня, за выходныя сабрана ўжо больш за паўтары тысячы подпісаў.
  .
Табакерка ў Міснку. petitions.by

На сайце petitions.by з’явілася петыцыя з патрабаваннем прыбраць з Мінску тытунёвыя кіёскі «Табакерка», якія ўжо з’явіліся ў горадзе, і патрабаваннем да ўладальніка правесці агульнагарадскі рэферэндум, ці патрэбны яны, паведамляе Свабода.

Петыцыя з’явілася 2 ліпеня, за выходныя сабрана ўжо больш за паўтары тысячы подпісаў. Петыцыю плануюць накіраваць у Мінскі гарвыканкам і Мінгандлю Беларусі.

Аўтары петыцыі патрабуюць адказаў на наступныя пытанні:

як тое, што кіёскі рознічнага гандлю дазволілі паставіць толькі аднаму бізнесоўцу, суадносіцца з антыманапольным заканадаўствам Беларусі?
ці ўзгоднена ўстаноўка кіёскаў з санітарна-эпідэміалагічнай службай?
на падставе якіх дакументаў было прынята станоўчае рашэнне аб прымальным для гораду вонкавым выглядзе кіёскаў? (Аўтары петыцыі нагадваюць, як у 2017 годзе гарадскія ўлады прыбралі з Менску ўсе камерцыйныя кіёскі, патлумачыўшы рашэнне парушэннем санітарных нормаў і тым, што «кіёскі псуюць выгляд гораду», але, на думку аўтараў петыцыі, «Табакеркі» таксама псуюць выгляд гораду.)
чаму не пыталіся думкі ў жыхароў Менску, ці згодныя яны з усталяваннем у горадзе 500 кіёскаў раздробнага гандлю?

У петыцыі патрабуюць:

дэмантаваць ужо пастаўленыя кіёскі «Табакерка» ў Мінску;
забараніць далейшую ўстаноўку любых кіёскаў раздробнага гандлю як састарэлага фармату;
у выпадку калі Аляксей Алексін (або іншыя бізнесоўцы) хочуць вярнуць кіёскі ў Мінску – хай правядуць мясцовы рэферэндум, куды вынесуць пытанне на галасаванне для жыхароў гораду.

У петыцыі адзначаецца, што ў Палаце прадстаўнікоў таксама выступілі супраць «Табакерак».

ав