Беларуская Служба

У нападзе на Парашэнку абвінавацілі выхадца з Беларусі

06.08.2019 08:36
Адным з тых, хто нападаў, быў Сяргей Караткіх «Боцман», які таксама вядомы па мянушцы Малюта — ураджэнец Расіі, у мінулым — грамадзянін Беларусі.
Petro Poroszenko
Petro PoroszenkoDrop of Light / Shutterstock.com


У нападзе на пятага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку ў Кіеве 25 ліпеня бралі ўдзел асобы, якія калісьці служылі ў палку «Азоў». Адным з тых, хто нападаў, быў Сяргей Караткіх «Боцман», які таксама вядомы па мянушцы Малюта — ураджэнец Расіі, у мінулым — грамадзянін Беларусі, навучэнец школы КДБ (сам Малюта сцвярджаў, што да канца не давучыўся там), піша газета «Наша ніва», са спасылкай на ўкраінскі тэлеканал Прямий. Варта адзначыць, што ўладальнікам гэтага тэлеканала з'яўляецца бізнэс-партнёр Пятра Парашэнкі.

Былы намеснік камандзіра палка «Азоў» Алег Аднарожанка распавёў тэлеканалу, што Сяргей Караткіх трапіў у батальён «Азоў» у красавіку 2014 года пасля шматлікіх спроб далучыцца да любой правай групы ва Украіне ў пачатку расійска-ўкраінскай вайны. Ён сцвярджае, што Караткіх можа быць агентам ФСБ.

З пачаткам украінска-расійскай вайны Караткіх раптам з'яўляецца ва Украіне ў палку «Азоў». Затым узначальвае дэпартамент паліцыі.

Ва Украіне Караткіх атрымаў грамадзянства і новую працу ў Міністэрстве ўнутраных спраў. У яго дэкларацыі былі ўказаны дзве кватэры, ювелірныя вырабы, гадзіннік і нават уласны самалёт, і сотні тысяч гатоўкі ў розных валютах — грыўні, даляры, еўра. У апошні час Караткіх узначальваў дэпартамент аховы аб'ектаў стратэгічнага прызначэння.

эж