Беларуская Служба

На правядзенне парламенцкіх выбараў у Беларусі патрацяць Br23 млн

06.08.2019 12:35
У Мінску праходзіць пасяджэнне Цэнтральнай камісіі, на якім прымаюцца пастановы па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Нацыянальны сход Беларусі 7-га склікання.
Lidia Jarmoszyna, zdjęcia archiwalne
Lidia Jarmoszyna, zdjęcia archiwalnerec.gov.by

На правядзенне парламенцкіх выбараў у Беларусі плануецца выдаткаваць каля Br23 млн. Пра гэта журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае газета ''Звязда''.

"Выніковая лічба - каля Br23 млн", - сказала Лідзія Ярмошына. Яна ўдакладніла, што гаворка ідзе і пра выбары ў Палату прадстаўнікоў, і пра выбары ў Савет Рэспублікі.

Фінансаванне ў гэтым годзе ў параўнанні з парламенцкай кампаніяй 2016 года павялічылася на Br1 млн. "Гэта звязана з ростам сярэдняй заработнай платы па краіне", - патлумачыла старшыня ЦВК.

Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне Цэнтральнай камісіі, на якім прымаюцца пастановы па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Нацыянальны сход Беларусі 7-га склікання. У прыватнасці, зацверджаны каляндарныя планы арганізацыйных мерапрыемстваў выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі.

Як паведамлялася, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы №293 і №294 аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года.

эж