Беларуская Служба

Пры куплі білета ў касе можна будзе дадаткова аплаціць пасцельную бялізну

29.08.2019 16:10
Зрабіць гэта пасажыры Беларускай чыгункі змогуць з панядзелку, 2 верасня.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay

Беларуская чыгунка ўкараняе паслугу аплаты камплекта пасцельнай бялізны пры куплі праязных дакументаў у білетнай касе, паведамляе «Звязда». Яна прадастаўляецца па жаданні пасажыра і распаўсюджваецца на купэйныя, плацкартныя вагоны і вагоны «СВ» цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі, якія курсіруюць унутры краіны.

Зараз магістраль таксама праводзіць работы па ўкараненні гэтай паслугі пры куплі білетаў на афіцыйным сайце.
У прэс-цэнтры нагадалі, што ў міжнародных зносінах кошт камплекта бялізны ўжо ўключаны ў кошт квітка.

вс