Сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага адбудзецца 4 кастрычніка ў Жытоміры.
Як паведамілі Радыё «Свабода» ў Гандлёва-прамысловай палаце Украіны, 4 кастрычніка кіраўнікі дзяржаў возьмуць удзел у пленарным пасяджэнні другога Форума рэгіёнаў Украіны і Беларусі.
Напярэдадні, 3 кастрычніка, на Саборнай плошчы абласнога цэнтру Украіны адкрыецца выстаўка тэхнікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У межах форуму запланаваныя сустрэчы прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін.
Першы Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі прайшоў летась 26 кастрычніка ў Гомелі. Тады, вітаючы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Гомель «нічым не адрозніваецца ад цудоўных украінскіх гарадоў». Пётр Парашэнка ў сваю чаргу назваў беларуска-украінскую мяжу «мяжой дружбы».
У часе першага форуму Беларусь і Украіна падпісалі некалькі двухбаковых дакументаў: аб супрацоўніцтве ў галіне турызму, план кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, а таксама пагадненне аб рэадмісіі.
вс