У пятніцу ў Міністэрстве фінансаў Беларусі паведамілі, што дзяржаўны доўг краіны на 1 жніўня склаў 42,7 млрд рублёў, інфармуе «Еўрарадыё». З пачатку года ён знізіўся на 2,6 млрд рублёў альбо на 5,8%. Знешні дзярждоўг складаў 16,5 млрд долараў: яго зніжэнне з пачатку года склала 400 млн долараў ЗША альбо 2,3%.
Адзначаецца, што за сем месяцаў 2019-га было прыцягнута дзяржаўных крэдытаў на суму амаль 560 млн долараў. Найбольш – з Расіі (ад урада і банкаў) – 448 млн долараў. За той жа перыяд па знешнім дзяржаўным доўгу было выплачана больш за 1 млрд долараў (амаль 411 млн долараў – банкам КНР, амаль 404 млн долараў – ураду РФ).
Што да ўнутранага дзярждоўга, то на 1 жніўня ён складаў 9,2 млрд рублёў. Сёлета ён павялічыўся на 300 млн рублёў альбо на 3%.
вс