Беларуская Служба

Сёння ў беларускіх школах праходзяць урачыстыя лінейкі

02.09.2019 09:26
Тэмай першага ўрока стане радок з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь".
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

2 верасня ў беларускіх школах праходзяць урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года.

Школьныя заняткі пачнуцца ў 1 млн 30 тысяч навучэнцаў. У першы клас сёлета пойдуць 115 тысяч дзяцей (летась было 110,2 тысячы), перадае Еўрарадыё.

Тэмай першага ўрока стане радок з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь": "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!". У Мінадукацыі лічаць, што гэтыя словы класіка "сугучныя з тэмай Года малой радзімы, падкрэсліваюць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, які ўмацаваўся за 25 гадоў існавання інстытута прэзідэнцтва". Таксама першы ўрок будзе прысвечаны Перамозе.

эж