Беларуская Служба

У Беларусь прызначылі першага амбасадара Японіі

02.09.2019 19:03
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Японіяй былі ўстаноўленыя 26 студзеня 1992 года.
Flaga Japonii
Flaga JaponiiShutterstock

Хірокі Такунага прызначаны Надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Японіі ў Беларусі. Пра гэта 2 верасня паведамілі ў дыпламатычным прадстаўніцтве Японіі ў Беларусі.

Такунага стане першым японскім амбасадарам у Мінску.

З чэрвеня 2016 года функцыі Надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Японіі ў Беларусі выконвае Таёхіса Кадзукі. Але ён сумяшчае сваю пасаду з кіраваннем японскай амбасадай у Расіі.

«Дагэтуль Хірокі Такунага быў у Беларусі быў проста амбасадарам. Такі быў ранг. Зараз ён будзе першым Надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам», – паведамілі карэспандэнту belsat.eu у амбасадзе.

Зараз сам дыпламат знаходзіцца не ў Беларусі.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Японіяй былі ўстаноўленыя 26 студзеня 1992 года.

вс