Беларуская Служба

Непадалёк ад польcкай мяжы затрымалі чатырох грамадзян Ірака

04.09.2019 14:48
Грамадзяне Ірака ў бліжэйшы час будуць дэпартаваныя за кошт іх уласных сродкаў з забаронай уезду ў Рэспубліку Беларусь.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Памежнікі затрымалі чацвярых грамадзян Ірака паблізу ад беларуска-польскай мяжы ў Брэсцкім раёне, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце - піша сайт газеты Звязда.

Было ўстаноўлена, што мужчыны прыбылі ў Брэст са сталіцы, пасля чаго на таксі выехалі ў н.п. Прылукі Брэсцкага раёна. Пры сабе ў іх меліся карты памежжа. У якасці арыентыру на мясцовасці парушальнікамі была абраная вясковая царква. Ад яе ноччу 2 верасня замежнікі і рушылі ў напрамку мяжы. Аднак былі затрыманыя памежным нарадам.

Грамадзяне Ірака ў бліжэйшы час будуць дэпартаваныя за кошт іх уласных сродкаў з забаронай уезду ў Рэспубліку Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. У дачыненні да жыхара Брэста, які прывёз замежнікаў у памежную зону, распачаты адміністрацыйны працэс за дапамогу ў парушэнні памежнага рэжыму. Максімальная адказнасць за дадзенае правапарушэнне прадугледжана ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.

Звязда/нг