Беларуская Служба

На будучым тыдні могуць быць цяжкасці пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы

04.09.2019 15:28
З 10 па 12 верасня запланаваны рамонт на памежным мосце праз раку Свіслач.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мытны кантрольShutterstock

З 10 па 12 верасня запланаваны работы па рамонце дарожнага пакрыцця на памежным мосце праз Свіслач, размешчаным паміж беларускім пунктам пропуску «Бераставіца» і польскім – «Баброўнікі», паведамляе сайт Навіны са спасылкай на Дзряжпагранкамітэт Беларусі.

Пункт пропуску «Бераставіца» знаходзіцца ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці на мяжы з Польшчай і працуе ў кругласутачным рэжыме. Яго прапускная здольнасць складае 1500 легкавых і 650 грузавых аўтамабіляў, а таксама 35 аўтобусаў у суткі.

Дэталёвую інфармацыю аб сітуацыі перад пунктамі пропуску ў рэжыме рэальнага часу можна атрымаць на інфармацыйным партале Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

Навіны/нг