Беларуская Служба

У Беларусі ўвялі ўмовы ўцяплення жылых дамоў

05.09.2019 08:33
Адпаведны ўказ № 327 падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка Беларусі.
W całym kraju powstały 4 mln mieszkań z wielkiej płyty. W momencie stawiania ich żywotność szacowano na 50-70 lat
W całym kraju powstały 4 mln mieszkań z wielkiej płyty. W momencie stawiania ich żywotność szacowano na 50-70 latPixabay.com

У Беларусі вызначылі ўмовы і механізмы фінансавання энергаэфектыўных працаў для зніжэння спажывання цеплавой энергіі ў шматкватэрных жылых дамах, скарачэння выдаткаў на ацяпленне і павышэнне спажывецкіх характарыстык такіх дамоў, перадае Белсат.

Адпаведны ўказ № 327 падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка Беларусі.

Рашэнне аб такіх працах будзе прымаць агульны сход удзельнікаў сумеснага домаўладання не менш як двума трацінамі галасоў. Фінансаваць працы па энергаэфектыўнасці можна будзе на падставе долевага прынцыпу за кошт бюджэту і ўласнікаў, крэдытаў міжнародных арганізацыяў і іншых сродкаў.

Уласнікі будуць кампенсаваць затраты толькі па сканчэнні работ. Памер кампенсацыі будзе прапарцыянальным долі кожнага ўласніка ў агульнай плошчы памяшканняў.

Уласнікі нежылых памяшканняў, убудаваных у шматкватэрныя жылыя дамы, будуць пакрываць затраты цалкам штомесяц роўнымі далямі за 3 гады, уладальнікі жылых памяшканняў – не менш за 50 % выдаткаў штомесяц роўнымі далямі за 10 гадоў. Мясцовыя ўлады змогуць падаўжаць малазабяспечаным грамадзянам да 15 гадоў тэрмін кампенсацыі выдаткаў.

эж