У Мінску пачалася навукова-практычная канферэнцыя «Нашы вякі – наша багацце. Лепшыя практыкі менеджменту спадчыны», паведамляе Радыё «Рацыя».
Арганізатарам выступіла Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якое святкуе 30-годдзе заснавання. У канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі культурніцкіх установаў, грамадскія дзеячы, навукоўцы, творцы, адмыслоўцы ў сферы турызму, прадстаўнікі ўладаў і прадпрымальнікаў.
Мэта канферэнцыі – абмяняцца пазітыўным досведам у сферы аховы спадчыны.
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік. Арганізатары плануюць прыкласці ўсе намаганні, каб прэзентацыі лепшых практык у менеджменце спадчыны сталі шматгадовымі і прывабілі замежных даследчыкаў, у тым ліку з Польшчы.
вс