Беларуская Служба

ДАІ раіць у выхадныя дні загадзя планаваць свой маршрут

06.09.2019 18:18
Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў загадзя планаваць выезд з Мінска і ўезд у горад з улікам інтэнсіўнасці руху і шчыльнасці патоку транспартных сродкаў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.jwvein / pixabay

У перадвыхадныя і выхадныя дні на магістральных і рэспубліканскіх аўтадарогах сталічнай вобласці складваецца складанае становішча на выездзе і ўездзе ў сталіцу, паведамляе УДАІ УУС Мінаблвыканкама. Пра гэта паведамляе «Звязда».

Падчас выхадных на аўтадарозе М6 Мінск – Гродна можа быць абцяжараны выезд з Мінска ў пятніцу ўвечары і ў суботу. На тэрыторыі Мінскага раёна ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ на чатырох пуцеправодах па першай паласе праезнай часткі ў напрамку Гродна будзе часова абмежаваны рух транспартных сродкаў. У нядзелю дарожна-эксплуатацыйныя арганізацыі па магчымасці мінімізуюць правядзенне рамонтных работ, у сувязі з чым у кірунку сталіцы будуць адкрыты дзве паласы для руху.

Таксама на тэрыторыі Мінскага і Смалявіцкага раёнаў вядуцца завяршальныя работы па рэканструкцыі аўтадарогі Р80 Слабада – Паперня. Падчас будаўніцтва на некаторых участках будзе абмежавана хуткасць руху транспартных сродкаў да 50 км/г.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў загадзя планаваць выезд з Мінска і ўезд у горад з улікам інтэнсіўнасці руху і шчыльнасці патоку транспартных сродкаў, выконваць усе ўведзеныя часовыя абмежаванні і акуратна аб'язджаць накіроўваючыя і агараджальныя ўстройствы.

вс