Беларусы змогуць здымаць грошы па картках у касах крамаў і арганізацый сэрвісу. Пра гэта гаворыцца ў праекце пастановы праўлення Нацыянальнага банка. Згодна з дакументам, з 1 студзеня 2020 года наяўныя змогуць выдаваць трымальнікам банкаўскіх картак у сельскай мясцовасці, малых гарадах і па-за населенымі пунктамі, а праз два гады – па ўсёй Беларусі.
Сума адной выдачы наяўных не павінна перавышаць 10 базавых велічынь (255 рублёў). Пры гэтым неабходна будзе расплаціцца карткай за тавар ці паслугу, паведамляе «Тэлеграф» са спасылкай на партал TUT.by.
Пры падрыхтоўцы дакумента былі ўлічаны скаргі ад насельніцтва аб скарачэнні колькасці банкаматаў у невялікіх населеных пунктах і зацікаўленасць у развіцці новай паслугі шэрагам юрыдычных асоб, банкаў і міжнародных аплатных сістэм.
вс