Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) можа прыняць удзел у фінансаванні рэканструкцыі і мадэрнізацыі 12 рэгіянальных мастоў у Беларусі і ўчастка дарогі М3 Мінск – Віцебск. Пра гэта паведамілі ў банку, інфармуе «Тэлеграф».
Гэты праект павысіць эфектыўнасць перавозак з поўначы на поўдзень і падтрымае эканамічнае развіццё Беларусі.
Агульны кошт праекта ацэньваецца ў 375 млн еўра. ЕБРР можа выдзеліць крэдыт у 240 тыс. еўра. Савет дырэктараў банка разгледзіць праект 13 лістапада.
вс