Агулам у вучэннях заяўлены ўдзел каля 12 тысяч вайскоўцаў і да 950 адзінак баявой тэхнікі, 70 самалётаў і верталётаў.
Як паведаміла Міністэрства абароны Беларусі, зь беларускага боку ў Расею выправілі звыш 30 беларускіх танкаў і 80 баявых машын, каля 50 рэактыўных сыстэм залпавага агню і «парадку 15» самалётаў і верталётаў, больш за 4000 жаўнераў.
Тэма вучэнняў – падрыхтоўка і выкарыстанне войскаў для гарантавання бяспекі «саюзнай дзяржавы», «недапушчэння дэстабілізацыі становішча», барацьба з дыверсійнымі групамі ды супрацьдзеянне масавым ракетна-авіяцыйным ударам праціўніка.
Беларускія вайскоўцы і тэхніка маюць вярнуцца дамоў да 4 кастрычніка.
юл