Беларуская Служба

Беларусь працягне пастаўляць у ААЭ танкавыя цягачы

13.09.2019 14:19
Паміж Беларуссю і ААЭ ідуць перамовы аб нарошчванні і заключэнні новага кантракту на гэтую ж тэхніку пасля яе практычнай эксплуатацыі.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneshutterstock/domena publiczna

Беларусь у ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве з ААЭ, якое доўжыцца з 1994 года, пераходзіць ад паставак да сумесных распрацоўках. Пра гэта распавёў кіраўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка. «Цяпер мы завяршаем буйны кантракт, які даўно быў абвешчаны. Гэта пастаўка партыі танкавых цягачоў», – сказаў ён. 

Таксама, паводле яго слоў, ідуць перамовы аб нарошчванні і заключэнні новага кантракту на гэтую ж тэхніку пасля яе практычнай эксплуатацыі. Развіваецца супрацоўніцтва ў сферах радыёэлектроннай барацьбы, радыёлакацыі, супрацьпаветранай абароны, перадае БелТА.

Старшыня Дзяржкамваенпрама дадаў, што праз ААЭ Беларусь уваходзіць у іншыя краіны рэгіёну.

У сваю чаргу пасол Беларусі ў ААЭ Андрэй Лучанок заявіў, што беларускім прадпрыемствам варта праяўляць больш ініцыятыўнасці і актыўнасці для засваення рынка ААЭ. Паводле яго слоў, ёсць шэраг перспектыўных для супрацоўніцтва абласцей, у якіх айчынныя прадпрыемствы недастаткова актыўныя. Напрыклад, сфера сельскай гаспадаркі, прадуктаў харчавання.

Андрэй Лучанок адзначыў, што рынак арабскіх краін значна складаней для асваення, чым расійскі, але мае бясспрэчныя перавагі. Ён распавёў, што ў прадпрыемстваў Беларусі з'явілася магчымасць атрымліваць сертыфікат «Халяль» на сваю прадукцыю, каб пастаўляць яе ў арабскія краіны, але пакуль яны гэтай магчымасцю не скарысталіся.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар