У Беларусі з пачатку года зарэгістравана 199 выпадкаў адзёру, з іх 56 – прывазныя, паведаміла журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, паведамляе «Звязда» са спасылкай на агенцтва БелТА.
У асноўным вірус патрапіў з Украіны і Расіі.
За ўвесь мінулы год было 264 выпадкі. Сярод тых, хто захварэў, 259 грамадзян Беларусі, астатнія пацыенты з Украіны – яны знаходзіліся ў краіне праездам.
вс