Беларуская Служба

Пасольства Швецыі запрашае на гаражны распродаж

13.09.2019 19:02
Атрыманыя на распродажы сродкі пойдуць на дабрачынныя праекты, а нераспрададзеныя рэчы будуць перададзены тым, хто ў іх мае патрэбу.
Сцяг Швецыіpixabay.com/Unif/Free for commercial use

Пасольства Швецыі ў Беларусі 21 верасня правядзе дабрачынную акцыю па распродажы рэчаў, паведамляе партал naviny.by.

Мерапрыемства пройдзе ва ўнутраным дворыку пасольства па вуліцы Рэвалюцыйнай, 15 з 12:00 да 19:00. Уваход свабодны.

У Швецыі гаражныя распродажы і блышыныя рынкі называюцца «лопіс» – ад слова loppa, што азначае «блыха».

Да ўдзелу ў акцыі пасольства Швецыі запрасіла сваіх калегаў з дыпмісій іншых краін, а таксама прадстаўнікоў бізнес-супольнасці і партнёраў.

Атрыманыя на распродажы сродкі пойдуць на дабрачынныя праекты, а нераспрададзеныя рэчы будуць перададзены тым, хто ў іх мае патрэбу.

Наведвальнікі распродажу таксама змогуць наведаць выставу, прысвечаную гісторыі шведскай моды, паглядзець паказ калекцый адзення ад студэнтаў-дызайнераў, паслухаць выступленні выкладчыкаў дызайну з БДУ і Інстытута сучасных ведаў.

Мерапрыемства арганізавана пры ўдзеле праекта KaliLaska, Беларускай палаты моды і «Зялёнай сеткі».

вс