Беларуская Служба

Беларусь гатова прыняць суперкубак УЕФА

19.09.2019 13:03
Дэкларацыя аб зацікаўленасці ў правядзенні Суперкубка УЕФА 2022 або 2023 гадоў была пададзена ва УЕФА Беларускай федэрацыяй футбола 20 чэрвеня 2019 года.
Logo UEFA
Logo UEFA shutterstock/Dmytro Larin

Беларусь гатова прыняць спаборніцтвы любога ўзроўню, у тым ліку Суперкубак УЕФА. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Аляксандэрам Чаферынам, інфармуе БЕЛТА.

Беларускі лідар падкрэсліў, што цяпер абмяркоўваецца пытанне правядзення Суперкубка УЕФА, і калі Мінск будзе вызначаны месцам яго арганізацыі, то краіна зробіць усё магчымае, каб мерапрыемства прайшло на самым высокім узроўні.

Супрацоўніцтва Беларусі з УЕФА ажыццяўляецца праз асацыяцыю «Беларуская федэрацыя футбола» (АБФФ), якая з'яўляецца членам саюза з 1993 года.

У Мінску ў 2019 годзе ўпершыню ў гісторыі беларускага футбола прайшла канферэнцыя УЕФА па масавым футболе, у якой прынялі ўдзел каля 200 чалавек з 55 краін Еўропы.

Дэкларацыя аб зацікаўленасці ў правядзенні Суперкубка УЕФА 2022 або 2023 гадоў была пададзена ва УЕФА Беларускай федэрацыяй футбола 20 чэрвеня 2019 года.

вс/аев