Беларуская Служба

Рух на беларуска-літоўскай мяжы будзе ўскладнены

20.11.2019 11:44
Памежны камітэт Беларусі рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у Літву.
    -
Пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы gpk.gov.by

На беларуска-літоўскай мяжы да 15 снежня аўтамабілісты могуць сутыкнуцца са складанасцямі пры праездзе, паведамляе Еўрарадыё, спасылаючыся на прэс-служба Памежнага камітэту Беларусі.

Да 15 снежня ў літоўскім пункце пропуску «Райгардас» (з беларускага боку – «Прывалка») будуць праводзіцца рамонтныя працы. У гэты перыяд у літоўскім памежным пераходзе будзе арганізаваны рэверсіўны рух.

Памежны камітэт Беларусі рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у Літву.

Як вядома, шмат хто з Беларусі плануе паехаць у Вільню на 22 лістапада. Там пройдзе ўрачыстая цырымонія перапахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага ды іншых герояў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-64 гадоў.

эж