Кандыдаты ў дэпутаты ад Маладых хрысціянскіх дэмакратаў – Ігар Лабкоў (Заслаўская акруга № 77), Надзея Гацак (Чкалаўская акруга №96) і Валянцін Фралоў (Васняцоўская акруга № 93) – 19 лістапада падалі заявы ў Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі пра тое, што адмаўляюцца прызнаваць афіцыйныя вынікі выбараў, паведамляе сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Свае заявы хрысціянскія дэмакраты абгрунтавалі вынікамі назірання ад кампаній «Права выбару» і «Праваабаронцы за свабодныя выбары», а таксама справаздачай місіі БДІПЧ АБСЕ.
Кандыдаты таксама патрабуюць правядзенне перавыбараў з улікам рэкамендацыяў незалежных і міжнародных назіральнікаў.
Раней з заявай пра непрызнанне выбараў у Горадні выступіў кандыдат ад МХД Яўген Дудкін.
эж