Цягніка ад станцыі «Фрунзенскай» да «Каменнай Горкі» будуць спыненыя ў сакавіку-красавіку 2020 года на 5 дзён. Гэтае рашэнне звязанае з будаўніцтвам новай лініі сталічнага метро, паведамляе TUT.by.
Генеральны дырэктар «Мінскметрабуда» Леанід Стухальскі загадзя папрасіў прабачэнне за часовыя нязручнасці і запэўніў, што будоўля часовая, а «метро навек».
«Фрунзенскую» і «Каменную горку» падзяляюць чатыры станцыі метро. «Каменная горка» – канчатковая станцыя Аўтазаводскай лініі і адна з самых загружаных у Мінскім метрапалітэне.
эж