Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што 3 снежня ў Доме афіцэраў у Мінску прайшла сустрэча прадстаўнікоў абаронных ведамстваў Беларусі і Злучаных Штатаў, паведамляе „Свабода”.
«Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнай бяспекі, а таксама абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў вайсковай сферы», — піша Мінабароны.
За дзень да той сустрэчы Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што 29 лістапада адбылася сустрэча пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры НАТА Аляксандра Міхневіча з намеснікам генеральнага сакратара альянсу Мірчэй Джоанэ. Яны, паводле МЗС, «абмеркавалі актуальнае ўзаемадзеянне» Беларусі і НАТА, а таксама «пытанні дзейнасці НАТА».
Ніякіх іншых падрабязнасцяў сустрэчаў не прыводзіцца.
аз