Рассельгаснагляд прыняў рашэнне зняць усе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі. Раней у спісе расейскага ведамства было 32 беларускіх прадпрыемстваў, перадае тэлеканал “Белсат”.
Ранейшыя абмежаванні ў дачыненні да 32 беларускіх прадпрыемстваў адмяняюцца пасля таго, як Рассельгаснагляд правёў сумесную працу з беларускай ветэрынарнай службай. Пры гэтым у ведамстве адзначаюць, што надалей будзе весціся праца з беларускім бокам у справе зняцця абмежавальных захадаў на пастаўкі прадукцыі жывёльнага паходжання.
Малочная вайна Беларусі і Расеі распачалася ў чэрвеня 2018 года. Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі малака і некаторых відаў малочнай прадукцыі. Па выніках пасяджэння міжурадавага савету ЕАЭС у Ерэване 30 красавіка, кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі дамовіліся аб адмене сектаральных абмежаванняў у малочнай галіне ў дачыненні ўсіх беларускіх прадпрыемстваў.
эж