Беларуская Служба

Вызанчаны сярэдні заробак беларускіх бюджэтнікаў на будучы год

04.12.2019 11:51
3 снежня ў Савеце Рэспублікі быў аднагалосна ўхвалены праект нацыянальнага бюджэту на 2020 год.
granica polsko-białoruska
granica polsko-białoruskaPAP/Natalia Fedosenko

Сярэдні заробак работнікаў дзяржустаноў у 2020 годзе перавысіць 920 рублёў. У першую чаргу ўлады плануюць павялічыць заробкі педагогам і медыкам, паведамляе “Еўрарадыё”.

3 снежня ў Савеце Рэспублікі быў аднагалосна ўхвалены праект нацыянальнага бюджэту на 2020 год.

Паводле міністра фінансаў Беларусі Максіма Ермаловіча, раней рост зарплат бюджэтнікаў адставаў ад тэмпаў росту ў цэлым заробкаў у эканоміцы. Цяпер трэба нагнаць адставанне, каб забяспечыць суадносіны зарплат бюджэтнікаў з сярэдняй у краіне не ніжэй за 80%.

Акрамя павышэння заробкаў бюджэтнікаў і пенсій разгледжаныя пытанні выплаты дапамог. Улады абяцаюць забяспечыць жыллём 14 тысяч маладых сем'яў.

эж