Кліенты сямі беларускіх банкаў з 4 снежня атрымалі магчымасць карыстацца сэрвісам Apple Pay, паведамляe газета "Звязда".
Раней Apple Pay запрацаваў у «БПС-Ашчадбанка», а з серады, 4 снежня, да яго далучыліся: «Пріорбанк», «Альфа-Банк», «МТБанк», «Беларусбанк», «Белгазпрамбанк», «БСБ Банк» і «Банк ВТБ».
Apple Pay - гэта тэхналогія, якая дазваляе вам расплачвацца, прыклаўшы да счытвальнай прылады свой гаджэт ад Apple. Гэта можа быць не толькі тэлефон, але і гадзіны або планшэт. Для таго, каб скарыстацца сэрвісам неабходна прывязаць сваю банкаўскую карту да прылады праз спецыяльны дадатак Wallet. Дарэчы, камісій за аперацыі сэрвіс не бярэ.
эж