Пра гэта паведаміў на XІ Форуме польскіх інвестараў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сустаршыня сумеснай Беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Уладзімір Калтовіч, - паведамляюць naviny.by
«Польшча займае чацвёртае месца сярод інвестараў, якія працуюць у нашай краіне, пасля Расіі, Вялікабрытаніі і Кіпра», - сказаў Калтовіч.
Пры гэтым ён зазначыў, што Польша заўсёды, нягледзячы на палітычныя і эканамічныя праблемы, праяўляла інтарэс да беларускага рынку.
Як зазначыў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, паміж польскімі і беларускімі бізнесменамі складваюцца цесныя сувязі. «Тое, што ў форуме, удзельнічае 200 чалавек, у тым ліку больш за 50 з Польшчы, паказваюць інтарэс да Беларусі. (...) Праўда, не ўсё так безклапотна, мы ведаем, што польскія кампаніі тут сутыкнуліся з праблемамі. Але мы і таму сустракаемся і размаўляем, каб працаваць над вырашэннем усіх праблем», - сказаў польскі дыпламат.
Па словах кіраўніка гандлёвага прадстаўніцтва ў Мінску Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю Мікалая Таубера, Польшча ў апошнія гады традыцыйна інвесціруе ў дрэваапрацоўку і мэблевую прамысловасць. Па яго словах, за шэсьць месяцаў гэтага году польскія інвестары ўклалі ў беларускую эканоміку 200 млн долараў.
яс