Беларуская Служба

На Віцебшчыне з часткі збег прызыўнік

12.12.2019 10:48
Ваеннаслужачы збег з часткі без зброі, ён таксама пакуль не прымаў ваенную прысягу.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

З вайсковай часткі 71327 у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ўцёк салдат. Ваеннаслужачы збег з часткі без зброі, ён таксама пакуль не прымаў ваенную прысягу, паведаміла супрацоўніца прэс-службы Мінабароны Наталля Гаўрусік, піша Тэлеграф.

Паводле яе слоў, цяпер высвятляюцца прычыны адлучкі, вядзецца пошук вайскоўца, паведамляе Радыё «Свабода».

Калі адлучка будзе доўжыцца да двух сутак, прызыўніка чакае дысцыплінарная адказнасць, калі больш працяглы тэрмін – крымінальная.

ав