Беларуская Служба

У Мінску прайшлоў мітынг за незалежнасць

21.12.2019 15:53
21 снежня ў Мінску прайшла другая запар акцыя за незалежнасць Беларусі.
21
21 снежня ў Мінску прайшла другая запар акцыя за незалежнасць БеларусіPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

21 снежня ў Мінску прайшла другая запар акцыя за незалежнасць Беларусі. Яна была прымеркаваная да сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу, якая адбылася 20 снежня, паведамляе Радыё «Рацыя».

Сённяшняя акцыя, як і папярэдняя, не была ўзгодненая з уладамі. Перад удзельнікамі мітынгу, якіх сабралася каля 200 чалавек, выступілі арганізатары. Яны заклікалі бараніць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі. На акцыі была прынятая рэзалюцыя. Мітынг прадоўжыўся ў фармаце адкрытага мікрафона.

А 16-й гадзіне акцыя пратэсту супраць інтэграцыя Беларусі і Расіі завершылася спевам гімну «Магутны Божа». Нагадаем, акцыя за Незалежнасць, якая прайшла 20 снежня ў Мінску, працягвалася амаль тры з паловай гадзіны і стала самай масавай акцыяй за апошнія два гады. Часам колькасць удзельнікаў дасягала прыкладна 2 тысячаў чалавек. Міліцыя шэсцю і мітынгу не перашкаджала.

вс