Беларуская Служба

На адкрыцці мінскага рэстарана «Лебяжы» прысутнічаў Лукашэнка

22.12.2019 14:50
А. Лукашэнка асабіста паўдзельнічаў у тым, каб дадзены рэстаран быў пабудаваны. 
Рэстарана «Лебяжыt.me/motolkohelp

У Мінску адкрыўся рэстаран “Лебяжы”, які пабудаваны ля межаў аднайменнага заказніка, перадае Еўрарадыё са спасылкай на reform.by.

Мяркуючы па фота і відэа з сацсетак, павіншаваць уладальнікаў прыйшлі J:Морс, Тяни-Толкай, Алёна Ланская, кіраўнік Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, а таксама кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дарэчы, Лукашэнка асабіста паўдзельнічаў у тым, каб праект адбыўся. Пасля таго, як суд аштрафаваў застройшчыка за будаўніча-мантажныя працы без неабходных дазволаў, указам прэзідэнта ад 5 снежня 2018 г. № 468 у генплан Мінска тэрмінова ўнеслі змены і выключылі тэрыторыю забудовы з зоны прыродных асабліва ахоўных тэрыторый.

эж