Беларуская Служба

Беларусь дамовілася з «Газпромам» аб пастаўках газу

02.01.2020 11:01
Акрамя таго, бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў газавай сферы з 2020 года.
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

31 снежня ў Маскве старшыня праўлення «Газпрома» Аляксей Мілер і амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка падпісалі пратакол аб парадку фарміравання цэн пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у студзені і лютым 2020 года. Пра гэта паведамілі ў расійскай кампаніі.

Таксама «Газпром» і «Газпром трансгаз Беларусь» падпісалі дадатковыя пагадненні аб працягу да 2021 гады тэрміну дзеяння кантрактаў на пастаўку газу ў Беларусь і яго транспарціроўку па краіне. Аб'ёмы паставак і транзіту ў 2020 годзе захаваны на ўзроўні 2019-га.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў газавай сферы з 2020 года.

ав