Расія з 1 студзеня спыніла падачу нафты для нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё спасылаючыся на РІА "Новости", які маюць уласну крыніцу ў беларускай нафтавай галіне.
Паводле звестак крыніцы, падача нафты спынілася з 1 студзеня 2020 года, а "бесперапынныя партыі скончыліся 31 снежня".
Аднак беларускія нафтаперапрацоўшчыкі маюць запасы сыравіны, і НПЗ пакуль працуюць у штатным рэжыме. Перад Новым годам Беларусь падпісала кантракт з "Газпрамам" пра кошты на пастаўкі газу.
Раней паведамлялася, што сёлета Расія паставіць на беларускія НПЗ 24 мільёны тон нафты. Аднак перад Новым годам выявілася, што кантракт па коштах так і не падпісаны. Аляксандр Лукашэнка асабіста займаўся гэтым пытаннем, стэлефаноўваўся з расійскім міністрам энергетыкі, але пакуль што безвынікова.
эж