У самы бліжэйшы час у Беларусі вырастуць цэны на алкагольную прадукцыю: ад пладовых він (у народзе «чарніла») да гарэлкі, паведамляе партал naviny.by.
«Падарунак» зрабіла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю напярэдадні Новага года.
У ведамстве заўважылі, што на такі крок было прынята рашэнне пайсці дзеля «забеспячэння эфектыўнай фінансавай дзейнасці гаспадарчых суб'ектаў, якія ажыццяўляюць вытворчасць алкагольнай прадукцыі мацункам звыш 28%, з прычыны планаванага змянення ставак акцызаў у 2020 годзе».
Такім чынам, лімітавая мінімальная адпускная цана на спірт этылавы рэктыфікаваны з харчовай сыравіны (з улікам акцыза) на ўмовах франка-адпраўлення (без ПДВ) устаноўлена ў памеры 71,73 рубля за дэкалітр бязводнага спірту.
Адпускная цана на ўмовах франка-адпраўлення (без ПДВ) за 0,5 літра алкагольнага напою мацункам 40% – 4,89 рубля; рознічны кошт (з ПДВ) – 6,47 рубля.
Таксама 31 снежня павышана мінімальная адпускная цана на віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі да 2,99 рубля за 0,7 літра мацункам 18% (без ПДВ) на ўмовах франка-адпраўлення.
вс