Беларуская Служба

Больш за 40 судоў над удзельнікамі пратэстаў супраць інтэграцыі з Расiяй пройдуць на гэтым тыдні

07.01.2020 13:34
На гэтым тыдні пройдуць суды над палітыкамі, грамадcкімі дзеячамі, пісьменнікамі і актывістамі.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

У канцы мінулага года ўжо прайшлі дзясяткі судоў над удзельнікамі снежаньскіх акцый пратэстаў супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі. Па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) 11 чалавек былі пакараныя арыштамі на 5-15 сутак, паведамляе „Свабода”

На гэтым тыдні пройдуць суды над палітыкамі, грамадcкімі дзеячамі, пісменнікамі і актывістамі. Сярод тых, каго выклікалі ў суд – паэт Уладзімер Някляеў, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, палітыкі Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Казлоў, Юрась Губарэвіч, Юрась Белянькі, журналісты Вольга Быкоўская і Дзіяна Серадзюк, блогер Эудаард Пальчыс. Увесь спіс можна пабачыць на сайце „Вясны”.

аз