Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не выключае ніякай версіі, калі гаворка ідзе пра прычыну катастрофы ўкраінскага самалёта. Boeing 737-800 украінскай авіякампаніі „МАУ” разбіўся адразу пасля старту з авіяпорта ў сталіцы Ірана. Загінула 176 чалавек.
У заяве, апублікаванай у інтэрнэце, украінскі прэзідэнт напісаў, што для расследавання прычын катастрофы будзе пакліканая спецыяльная камісія. Ён дадаў, што спецыялісты павінны разгледзець усе магчымыя версіі, калі гаворка ідзе пра прычыны трагедыі. Апрача таго, праверку пройдуць усе ўкраінскія пасажырскія самалёты.
Раней кіраўнік украінскага МЗС казаў, што верагоднай прычынай авіякатастрофы былі праблемы з рухавіком. У сваю чаргу, авіякампанія „МАУ” выключыла, як тэхнічныя прычыны, так і памылку пілотаў.
На борце ўкраінскага самалёта знаходзілася 167 пасажыраў і 9 членаў экіпажа. Сярод ахвяраў былі 73 грамадзяне Канады і 71 Ірану, а таксама грамадзяне Украіны, Швецыі, Афганістана і Германіі.
аз