Беларуская Служба

«Белавія» не выконвае рэйсаў у Іран і будзе абмінаць яго тэрыторыю

09.01.2020 08:12
З 10 студзеня самалёты «Белавія» будуць аблятаць Іран і Ірак да высвятлення абставінаў катастрофы ўкраінскага самалёта.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RyanMcGuire/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Белавія» не выконвае рэйсаў у Іран і будзе абмінаць яго тэрыторыю. Існуе толькі адзін чартарны рэйс, калі самалёты авіякампаніі ляцяць над тэрыторыяй Ірана і Ірака, гэта рэйс «Мінск -Дубай».

«У нас ёсць адзіны кірунак, калі самалёты авіякамапніі „Белавіа“ пралятаюць над тэрыторыяй Ірана і Ірака. Гэта чартарны рэйс «Мінск -Дубай», запланаваны на 10 студзеня. Але ўжо з 10 студзеня нашы самалёты будуць аблятаць Іран і Ірак да высвятлення абставінаў катастрофы ўкраінскага самалёта», — паведамілі “Свабодзе” ў прэс-службе авіякампаніі.

Таксама самалёты «Белавія» не лятаюць у Багдад. У 2010 годзе «Белавія» паведаміла пра адкрыццё рэгулярных рэйсаў у Тэгеран. Аднак у 2017 годзе авіякампанія заявіла, што спыняе выкананне палётаў «Мінск-Тэгеран-Мінск» «ад пачатку старту зімовага раскладу».

Паводле прэс-службы авіякампаніі, тады былі спыненыя палёты ў гэтым кірунку «з камерцыйных прычынаў».

У 2015 годзе самалёт рэйса «Мінск-Тэгеран» авіякампаніі «Белавія» зрабіў няпланавую пасадку. Ён вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» з прычыны паведамлення кампутара аб адмове навігацыйнай сістэмы самалёта Bombardier CRJ200.

аз