Каля аграгарадка Парахонск Пінскага раёна пры расчыстцы зараснікаў каля чыгуначнага насыпу работнік заўважыў у зямлі прадмет, падобны на снарад.
Прыбыўшыя сапёры вайсковай часці 7404 Унутраных войск вынялі з зямлі нямецкую мінамётную міну часоў Другой сусветнай вайны, піша газета Звязда. Выказаўшы здагадку, што побач могуць быць і іншыя боепрыпасы, выбуховай тэхнікі з дапамогай металашукальнікаў вайсковыя абследавалі прылеглую тэрыторыю абапал чыгуначнага палатна. І, як аказалася, не дарэмна.
На паверхню вайскоўцы дасталі 49 артылерыйскіх снарадаў калібрам 45 і 75 міліметраў, 35 мінамётных мін калібрам ад 50 да 120 міліметраў, 12 ручных гранат, а таксама ўзрывальнікі і запалы. Знойдзены арсенал знішчылі на падрыўной пляцоўцы.
На наступны дзень сапёрна-піратэхнічная група выняла на паверхню яшчэ больш за 165 розных боепрыпасаў. За два дні спецыялісты абясшкодзілі больш за 260 артснарадаў, мінамётных мін і ручных гранат.
Як паведамляе прэс-служба Унутраных войск, пошукавыя работы ўздоўж чыгункі паблізу аграгарадка Парахонск працягваюцца.
эж