Беларуская Служба

Прэм'ер Латвіі пацвярджае магчымасць паставак нафты ў Беларусь праз латвійскія парты

16.01.2020 13:21
У 2019 годзе экспарт нафтапрадуктаў праз латвійскія парты ў Беларусь па чыгунцы склаў 3,7 млн т.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/pan demin

Прэмʼер-міністр Латвіі Крышʼяніс Карыньш пацвярджае магчымасць паставак нафты ў Беларусь праз латвійскія парты. Пра гэта ён заявіў сёння журналістам пасля сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БелТА.

Паводле яго слоў, латвійскі бок бачыць вялікую прастору для развіцця супрацоўніцтва. «З аднаго боку, можна экспартаваць з Беларусі праз латвійскія парты нафтапрадукты. Але можна абмяркоўваць і іншую магчымасць – імпарт нафты з усяго свету праз Латвію ў Беларусь (...)», – заявіў Крышʼяніс Карыньш.
Напярэдадні візіту ў Мінск прэмʼер-міністра пасол Латвіі ў Беларусі заявіў, што транзіт нафтапрадуктаў вядзецца даўно, і тут ёсць стабільныя традыцыі і добрыя сувязі.

У 2019 годзе экспарт нафтапрадуктаў праз латвійскія парты ў Беларусь па чыгунцы склаў 3,7 млн т. Гэта паказвае, што галіна стабільна развіваецца, з вялікімі абʼёмамі. У асноўным задзейнічаны галоўныя парты Латвіі (Вентспілс, Рыга, трохі Ліепая), дзе ёсць неабходныя тэхнічныя магчымасці, глыбіня акваторый партоў.

Як паведамлялася, урад Беларусі працягвае адпрацоўваць схему альтэрнатыўных паставак нафты, вывучаюцца ўсе магчымыя варыянты.

вс