У раскладзе візітаў дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Майка Пампеа з'явілася Беларусь, паведаміў Дзяржаўны дэпартамент у рассылцы, - паведаміла Свабода.
Майк Пампеа наведае Лондан 29–30 студзеня, пасля будзе ў Кіеве 30 студзеня і 1 лютага, адтуль прыедзе ў Мінск, дзе будзе знаходзіцца менш за дзень, і 1–2 лютага паляціць у Нур-Султан, 2–3 лютага будзе ў Ташкенце.
Спачатку планавалася, што Пампеа наведае Беларусь раней: сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем 4 студзеня. Аднак еўрапейскае падарожжа дзяржаўнага сакратара было адкладзена праз падзеі ў Іране.
яс