Беларуская Служба

Беларусь і Нарвегія рыхтуюць дакументы аб спрашчэнні візавага рэжыму

29.01.2020 09:43
У Осла прайшоў чарговы раўнд кансультацыяў паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Нарвегіі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

З улікам падпісання пагадненняў паміж Беларуссю і Еўразвязам аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, Менск і Осла дамовіліся аб падрыхтаванні аналагічных дакументаў паміж нашай краінай і Нарвегіяй, паведамляе Белсат, спасылаючыся на  прэсавую служба беларускага МЗС.

У Осла прайшоў чарговы раўнд кансультацыяў паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Нарвегіі. Папярэднія кансультацыі адбыліся ў снежні 2018 году ў Менску.

Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Аўдуна Халворсэн і намеснік Міністра замежных справаў Беларусі Алег Краўчанка падчас сустрэчы адзначылі актывізацыю беларуска-нарвежскага ўзаемадзеяння. Бакі дамовіліся, што ўжо ў бліжэйшы час распачнуць рыхтаваць дакументы аб узаемным спрашчэнні візавага рэжыму паміж краінамі.

Напярэдадні кансультацыяў Алег Краўчанка выступіў на беларуска-нарвежскім бізнес-сняданку. Асноўнай тэмай імпрэзы стаў экспарт беларускіх ІТ-паслугаў у Нарвегію.

эж