У Маскве абяцаюць спрасціць беларусам і ўкраінцам працэдуру атрымання расійскага грамадзянства. Для іх у Расійскай Федэрацыі могуць адмяніць сумоўе на веданне рускай мовы, інфармуе «Еўрарадыё» са спасылкай на ТАСС.
Пра запланаванае новаўвядзенне паведаміла начальнік Галоўнага ўпраўлення па пытаннях міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Расіі Валянціна Казакова. Паводле яе слоў, ужо распрацаваны адпаведныя законапраекты. Казакова таксама паведаміла, што для беларусаў, украінцаў, казахаў і малдаван прадугледжана магчымасць атрымання грамадзянства Расіі пасля атрымання віда на жыхарства.
Год таму ў Маскве падлічылі, што ў Расіі на той час жыло крыху больш за 650 тыс. беларускіх грамадзян. За чатыры гады іх колькасць павялічылася на 132 тыс. 500 чалавек.
вс