Грантавыя сродкі Чавускага раёна, атрыманыя ў рамках супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам за апошнія некалькі гадоў, склалі 10% яго гадавога бюджэту, піша «Наша Ніва» са спасылкай на партал mogilevnews.by.
Праведзеная пры фінансавай падтрымцы ЕС у рамках праграмы «Пагадненне мэраў – дэманстрацыйныя праекты» мадэрнізацыя раённай сістэмы ЖКГ дазволіла знізіць энергаспажыванне на асобных аб'ектах да 20%. Чакаецца таксама зніжэнне выкідаў СО2.
вс