Беларуская Служба

Гранты Еўрасаюза склалі 10% гадавога бюджэту Чавускага раёна

30.01.2020 14:20
Праведзеная пры фінансавай падтрымцы мадэрнізацыя раённай сістэмы ЖКГ дазволіла знізіць энергаспажыванне да 20%. 
Photo: geraltpixabay.com
Photo: geralt/pixabay.comCC0

Грантавыя сродкі Чавускага раёна, атрыманыя ў рамках супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам за апошнія некалькі гадоў, склалі 10% яго гадавога бюджэту, піша «Наша Ніва» са спасылкай на партал mogilevnews.by.

Праведзеная пры фінансавай падтрымцы ЕС у рамках праграмы «Пагадненне мэраў – дэманстрацыйныя праекты» мадэрнізацыя раённай сістэмы ЖКГ дазволіла знізіць энергаспажыванне на асобных аб'ектах да 20%. Чакаецца таксама зніжэнне выкідаў СО2.

вс