«Зараз масак у наяўнасці няма. У нас побач інтэрнат, шмат студэнтаў, кітайцы скупілі. Але я вам адразу скажу, яна [маска – рэд.] ніяк «не зробіць надвор’я». Калі вы пра вірус, які зараз у Кітаі, то яна ніяк не ўратуе», – кажа фармацэўт адной з цэнтральных аптэк Мінска. Пра гэта паведамляе «Белсат».
Паводле фармацэўта, гэтыя маскі надзявае той, хто хварэе, каб не заразіць людзей навокал. Але каб не падчапіць вірус, неабходны іншы тып масак – з міні-рэспіратарам. Такія ў аптэках набыць нельга. У іншай аптэцы гэтай жа кампаніі пацвердзілі, што масак у сетцы няма ўвогуле.
«Скончыліся, зараз дэфіцыт з-за віруса», – кажа фармацэўт.
Паводле сайта tabletka.by, у іншых аптэках медыцынскія маскі яшчэ ёсць. Тое ж кажуць і ў буйнейшай мінскай сетцы аптэк «Белфармацыя».
вс