Тарыф на транзіт расейскай нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі вырасце з 1 лютага, паведамляе БелТА.
Як заявіў 30 студзеня міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, тарыф павялічыцца на 6,8%.
Паводле яго, перамовы з Расеяй не далі выніку, таму пачынае дзейнічаць артыкул інструкцыі, які ўсталёўвае парадак павышэння тарыфаў на транзіт нафты. Ён уключае сярэднегадавы тэмп інфляцыі, усталяваны прагнозам РФ, плюс тры працэнтныя пункты.
Калтовіч дадаў, што ў бакоў ёсць рознагалоссі адносна вызначэнні тарыфаў.
эж